Інфармаваная згода
Дзякуй за тое, што разглядаеце мяне ў якасці вашай кансультанткі. Я з нецярплівасцю чакаю нашай сумеснай працы.
Мэта нашых кансультацый — дасягнуць станоўчых зменаў у вашым жыцці. Мы будзем даследаваць важныя для вас пытанні, ставіць мэты і распрацоўваць стратэгіі для плённай сумеснай работы. Калі ласка, не саромейцеся задаваць пытанні ў любы час.
  • Фармат сесій
    Нашы сустрэчы будуць праходзіць у анлайн фармаце, кожная даўжынёй 50 хвілін.
    Мы ўзгаднім зручны для абодвух бакоў час і вызначым сталы графік сустрэч — звычайна, гэта раз на тыдзень.
    Часціня сэссій можа карэктавацца ў залежнасці ад вашых патрэб. Пры неабходнасці, мы можам павялічыць ці паменшыць колькасць сустрэч, зыходзячы з бягучых мэтаў тэрапіі.
  • Аплата
    Кошт кожнай сесіі складае 30$ (магчыма аплата на польскі, беларускі рахунак ці Revolut).
    Калі мы не дамовіліся пра іншае, калі ласка, рабіце аплату да пачатку сесіі.

    Звярніце ўвагу, што кошт сесій можа перыядычна пераглядацца. У выпадку змены цаны, я паведамлю вам пра гэта загадзя. Гэта дасць нам магчымасць абмеркаваць змены і, пры неабходнасці, скарэктаваць наш план працы.
    Калі змена кошту стварае для вас фінансавыя цяжкасці, калі ласка, паведаміце мне пра гэта. Я адкрытая да абмеркавання індывідуальных умоў, каб мы маглі працягнуць нашу працу.
  • Перанос і адмена сесій
    Жыццё непрадказальнае! Калі вы спазняецеся, не хвалюйцеся — мы выкарыстаем час, які застаўся.
    Калі я спазняюся, я падоўжу нашу сесію ці прапаную дадатковы час.

    Аб планаваных доўгіх перапынках у працы (адпачынак, камандзіроўка і г.д.) просьба паведамляць як мага раней, пажадана не менш чым за 2 тыдні. Гэта дапаможа нам спланаваць нашу працу найлепшым чынам.
    Пры магчымасці, мы абмяркуем варыянты пераносу сесій ці альтэрнатыўныя фарматы працы на час вашай адсутнасці.

    Для пераносу ці адмены асобнай сесіі, калі ласка, папярэдзьце мяне не пазней чым за 24 гадзіны.
    Пры адмене менш чым за 24 гадзіны да сесіі спаганяецца поўны кошт, за выключэннем форс-мажорных абставін (гл. ніжэй).
    Аднак, я разумею, што часам здараюцца непрадбачаныя абставіны. Аплата не будзе спаганяцца ў наступных форс-мажорных сітуацыях:
    • Раптоўная хвароба ці траўма, якая патрабуе тэрміновага медыцынскага ўмяшання (ваша ці блізкага члена сям'і).
    • Стыхійныя бедствы ці надзвычайныя сітуацыі, якія ўплываюць на вашу бяспеку ці магчымасць прысутнічаць на сесіі.
    • Нечаканыя тэхнічныя праблемы, якія цалкам перашкаджаюць падключэнню да анлайн-сесіі (напрыклад, маштабны збой у працы інтэрнэт-правайдэра).
    • Іншыя сур'ёзныя непрадбачаныя абставіны, якія мы абмяркуем індывідуальна.
    У выпадку ўзнікнення форс-мажорнай сітуацыі, калі ласка, паведаміце мне як мага хутчэй і прадастаўце кароткае тлумачэнне сітуацыі.
    Калі мне прыйдзецца адмяніць сесію ў апошні момант, наступная сесія будзе бясплатнай.
  • Канфідэнцыяльнасць
    Захаванне канфедэнцыяльнасці вельмі важнае. Усё, што мы абмяркоўваем, застаецца паміж намі, за рэдкімі выключэннямі, звязанымі з пытаннямі бяспекі.

    Я магу рабіць нататкі, каб лепш дапамагаць вам. Гэтыя запісы прафесійныя і захоўваюцца ў бяспецы.

    Для павышэння якасці маёй працы я рэгулярна ўдзельнічаю ў супервізіях і інтэрвізіях.
    Супервізія – гэта сустрэча з больш давседчанымі калегамі (супервізарамі), дзе я абмяркоўваю сваю працу, складаныя выпадкі і прафесійныя пытанні.
    Інтэрвізія – гэта сустрэча з калегамі-псіхолагамі, дзе мы абменьваемся досведам і абмяркоўваем прафесійныя выклікі.
    Мэта гэтых практык – палепшыць якасць дапамогі, якую я прадастаўляю вам, атрымаць новыя ідэі і падыходы да вырашэння праблем.
    Важна: пры абмеркаванні выпадкаў я заўсёды змяняю ці апускаю любыя дэталі, якія маглі б ідэнтыфікаваць канкрэтнага кліента. Усе ўдзельнікі супервізій і інтэрвізій таксама звязаны абавязакам канфідэнцыяльнасці.
    Такім чынам, удзельнічаючы ў супервізіях і інтэрвізіях, я павышаю якасць нашай працы, пры гэтым ваша асоба і канфідэнцыяльнасць застаюцца цалкам абароненымі.
  • Кантакты паміж сэссіямі
    Контакты между встречами могут быть только через сообщения в мессенджере или почту. Я оставляю за собой право отвечать в удобное мне время или переносить обсуждение на ближайшую сессию.
    Кантакты паміж сустрэчамі могуць ажыццяўляцца только праз паведамленні ў месанджыры ці пошту, калі мы не дамовіліся інакш. Я пакідаю за сабой права адказваць у зручны для меня час ці пераносіць абмеркаванне на бліжэйшую сэссію.
  • Падвойныя адносіны
    Для забеспячэння эфектыўнасці нашай працы і выканання прафесійнай этыкі, я прытрымліваюся прынцыпу пазбягання "падвойных адносін" з кліентамі.
    Падвойныя адносіны – гэта сітуацыі, калі акрамя прафесійных (псіхолаг-кліент) узнікаюць іншыя віды адносін, напрыклад, сяброўскія, рамантычныя, дзелавыя і г.д.
    Гэта азначае, што нашаe ўзаемадзеянне абмяжоўваецца рамкамі тэрапеўтычнага працэсу. Я не ўступаю ў асабістыя ці сацыяльныя кантакты з кліентамі па-за нашымі сесіямі.
    Калі мы выпадкова сустрэнемся па-за тэрапеўтычным кантэкстам (напрыклад, на вуліцы ці ў грамадскім месцы), я не буду ініцыяваць кантакт ці паказваць, што ведаю вас. Гэта робіцца для абароны вашай прыватнасці і канфідэнцыяльнасці нашых адносін.
    Калі вы захочаце павітацца ці загаварыць са мной пры такой сустрэчы, гэта ваша права.
    Такі падыход дапамагае захаваць аб'ектыўнасць у нашай працы і забяспечвае найлепшыя ўмовы для вашага тэрапеўтычнага працэсу.

    Калі ў вас узнікнуць пытанні ці сумневы наконт межаў нашых адносін, калі ласка, не саромейцеся абмеркаваць гэта са мной на сесіі.

  • Працягласць тэрапіі
    Шлях кожнага чалавека унікальны. Мы будзем разам адсочваць змены ў вашым стане і жыццёвай сітуацыі, каб наша праца заставалася актуальнай і карыснай для вас
  • Завяршэнне тэрапіі
    Вы маеце права спыніць тэрапію ў любы момант. Гэта ваша асабістае рашэнне, і я паважаю яго.
    Аднак для найлепшага тэрапеўтычнага эфекту я раю абмеркаваць вашае рашэнне аб завяршэнні тэрапіі са мной. Гэта дапаможа нам:
    • Падвесці вынікі нашай працы і ацаніць дасягнутыя змены.
    • Абмеркаваць любыя нявырашаныя пытанні ці сумневы.
    • Спланаваць вашыя далейшыя крокі пасля завяршэння тэрапіі.
    У ідэале, рашэнне аб завяршэнні тэрапіі мы прымаем сумесна, грунтуючыся на дасягненні пастаўленых мэт і вашым самадчуванні.
    Я прашу вас правесці як мінімум адну завяршальную сесію. Гэта важна для:
    • Правільнага закрыцця тэрапеўтычнага працэсу.
    • Падвядзення вынікаў і замацавання дасягнутых вынікаў.
    • Абмеркавання стратэгій падтрымання прагрэсу ў будучыні.
    Калі вы вырашыце спыніць тэрапію раптоўна, я паспрабую звязацца з вамі, каб пераканацца, што з вамі ўсё ў парадку, і прапанаваць завяршальную сесію.

    Памятайце, што нават калі вы вырашыце завяршыць тэрапію, вы заўсёды можаце вярнуцца ў будучыні, калі адчуеце такую неабходнасць.
    Калі я адчую, што больш не магу эфектыўна вам дапамагаць, я абмяркую гэта з вамі і, пры неабходнасці, прапаную накіраванне да іншага спецыяліста.
Made on
Tilda